~~META: title = Карусь Каганец — Наш покліч &keywords = Каганец, покліч &abstract = Чытаць верш "Наш покліч" Каруся Каганца &iftrue = nan ~~ ====== Карусь Каганец — Наш покліч ====== Штось Нёман наш ціхі прачнуўся,\\ У пасцелі сваёй спеляхнуўся\\ I хвальку за хвалькай ціхенька пагнаў,\\ Ад краю да краю ганцоў ён паслаў, Ад рэчкі да рэчкі,\\ Уздоўж і папярэчкі\\ У Шчару, у Сулу,\\ У Лошу і Вусу-раку. Гэй, мы, хлопцы-наднямонцы,\\ Гукнем разам, гукнем разам: — О — гоў! Ой, не адзін Нёман прачнуўся,\\ Бо і час чагось пахітнуўся,\\ I вецер, сарваўшысь, лісцем зашумеў\\ Ды па полі і луках ён паляцеў — Колас к зямлі прыгне,\\ Кветку красну сарве,\\ Птушку пабудзе.\\ Ой, на свеце штось будзе! Гэй, мы, хлопцы-наднямонцы,\\ Гукнем разам, гукнем разам: — О — гоў! Прачнуўся і наш наднямонец:\\ Молад і стар, мужык і хлопец.\\ Ой, старшыя чагось зварухнуліся,\\ Як бы бяды якой спалахнуліся. Ой, друг к дружку ідзе\\ I суседа вядзе,\\ Люлек не кураць,\\ Знаць, штось важнае судзяць. Гэй, мы, хлопцы-наднямонцы,\\ Гукнем разам, гукнем разам: — О — гоў! Ой, гора жа, гора над намі,\\ А ўсяму вінаваты самі,\\ Бо мову прыродну мы забываем,\\ Апратку, звычай на чужы мяняем. Гэй, да схамянемась,\\ Да са сну прачнемась!\\ Згоду ўраім,\\ Што е злога — паправім! Гэй, мы, хлопцы-наднямонцы,\\ Гукнем разам, гукнем разам: — О — гоў! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-покліч]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-парада]]