~~META: title = Карусь Каганец — Кабзар &keywords = ідзе, хлопец, вядзе, людзям, руку, кабзар, старца, старую, нясе, запеў, вецер, поле &abstract = Чытаць верш Каруся Каганца "Кабзар" &iftrue = nan ~~ ====== Карусь Каганец — Кабзар ====== Ой, вецер шуміць, ой, вецер гудзе,\\ А цераз поле чалавек ідзе, Ой, полем ідзе,\\ I штось ён нясе. I хлопец яго за руку вядзе. Ой, праз поле хлопец старца вядзе.\\ Які гэта старац з хлопцам ідзе? То кабзар ідзе\\ I кобзу нясе, А хлопец за руку к вёсцы вядзе. У вёску прыйшоў, на прызбе ён сеў\\ I ціха людзям спяванку запеў, У круг людзі стаяць,\\ На старца глядзяць, Бо да душы бедным людзям запеў. Галавою добрым людзям кіўне.\\ Грудку старую шырока надзьме. У струны ўтне,\\ Слова дабярэ I песню старую свету пяе. \\ 1910 г.\\ \\ Крыніца: Каганец К. Творы / [Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча]. – Мн.: Маст. літ., 1979. – 264 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-парада]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-старажовы-курган]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі]]