~~META: title = Карусь Каганец — Згадка пра Галубка &keywords = часы, доўга, прайшлі &abstract = Чытаць верш Каруся Каганца "Згадка пра Галубка" &iftrue = nan ~~ ====== Карусь Каганец — Згадка пра Галубка ====== Ой, ветра ж ты мой,\\ Ой, буйны ты мой,\\ Дзе ж цябе крыллі насілі?\\ Дзе ж ты бываў,\\ Да што ж ты чуваў, –\\ Мо быў пры магіле?\\ Можа пры той,\\ Ветру ты мой,\\ Дзе Галубка злажылі? Ой, казача ты мой,\\ Ой, славен ты мой,\\ Не доўга ж ты красаваўся\\ За край ты свой,\\ А разам – і мой,\\ З ворагам ты спатыкаўся.\\ (Ды) смерць ця дасягла\\ (Хоч рана прыйшла)\\ Уражай нямецкай рукою.\\ Хоч не доўга жыў,\\ Да многа зрабіў.\\ (Ды) часы прайшлі з вадою...\\ Іншы часы – прайшлі,\\ Другі людзі сталі, –\\ Забылі ця, Галубочку. Памяні ж ты яго,\\ Віцязя таго,\\ Хоч ты, магільны квяточку!\\ \\ 1893 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-парада]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-старажовы-курган]]