творы:карусь-каганец:карусь-каганец-выйду-на-гару-высоку
Гэта старая версія дакумента!
Карусь Каганец — Выйду на гару высоку...
Выйду на гару высоку,
Пад бярозу адзіноку.
Гляну кругом, азірнуся,
На свет божы падзіўлюся.
Буду думаць дый гадаці,
Як мне гора ўкаратаці:
Чы не ўзяці ажаніцца?
Чы у людзі дзе пусціцца?
Чы ўсё на свеце забыўшы,
Чаркаю гора заліўшы,
У карчомцы мне гуляці,
Свайго веку каратаці?
Падобныя старонкі
- карусь-каганец/карусь-каганец-парада
- карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк
- карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі
- карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі
- карусь-каганец/карусь-каганец-старажовы-курган
творы/карусь-каганец/карусь-каганец-выйду-на-гару-высоку.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1