~~META: title = Карусь Каганец — Выйду на гару высоку... &keywords = Каганец, гара, высока &abstract = Чытаць верш Каруся Каганца "Выйду на гару высоку..." &iftrue = nan ~~ ====== Карусь Каганец — Выйду на гару высоку... ====== Выйду на гару высоку,\\ Пад бярозу адзіноку.\\ Гляну кругом, азірнуся,\\ На свет божы падзіўлюся.\\ Буду думаць дый гадаці,\\ Як мне гора ўкаратаці:\\ Чы не ўзяці ажаніцца?\\ Чы у людзі дзе пусціцца?\\ Чы ўсё на свеце забыўшы,\\ Чаркаю гора заліўшы,\\ У карчомцы мне гуляці,\\ Свайго веку каратаці? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-парада]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-старажовы-курган]]