~~META: title = Кандрат Крапіва — Сава, Асёл ды Сонца &keywords = сава, асёл, сонца &abstract = Чытаць байку Кандрата Крапівы "Сава, Асёл ды Сонца" &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Сава, Асёл ды Сонца ====== Сава лятала паначы,\\ З сабою птушкам смерць насіла,\\ Хаўтурны спеў ім пеючы, – Сама там драла іх, сама ж і галасіла,\\ Ды так не ўбачыла, як нахапіўся дзень, I Сонца яркага прамень\\ Да рэшты асляпіў ёй вочы.\\ Сава ўцячы тут хоча,\\ Ды толькі вось ляцець не можа,\\ А поблізу няма дупла нідзе.\\ Заплакала Сава ў бядзе –\\ Ну, хто ж Саве паможа?\\ На шчасце ёй тут лёс паслаў Знаёмага Асла. I кажа ён: – Не плач, сястрыца, Ды надта не бядуй,– З бяды мы вырабімся самі, I Сонцу нам не прыйдзецца скарыцца:\\ Я вушы доўгія на Сонца навяду I засланю яго вушамі. Як цемра ўсю пакрые галу,\\ Як згіне прыкрае святло,\\ Дык ты й ляці сабе ў дупло Тады памалу. I наш Асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна вушы свае шырай\\ Ён растапырыў, распрастаў I проці Сонца стаў. Калі ж налева глянуў коса –\\ Святла там яркая палоса. Ён – гоп у левы бок. Пасля глядзіць – святло і справа; Тады назад ён – скок. Нарэшце бачыць – дрэнна справа:\\ Скакаў, скакаў і ўжо насілу ходзіць, А Сонцу ўсё ніяк не шкодзіць, – Ні каплі не памог Саве,\\ А вочы пасляпіў сабе. I вось Аслу нарэшце ясна стала: Каб Сонца засланіць – вушэй асліных мала. \\ Вось гэту праўду едкіх слоў Нясу, абураны, я на фашысцкіх соў I іх заступнікаў-аслоў. \\ \\ 1927 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]] * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]]