~~META: title = Кандрат Крапіва — Мандат &keywords = асла, лыска, жывёлы, галава, розум, мандатам &abstract = Чытаць байку Кандрата Крапівы "Мандат" &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Мандат ====== Аслу раз выдалі мандат, –\\ Няйначай, памылкова. (Такія і ў людзей памылкі – не наўда, Але аб іх пасля размова).\\ Ад шчасця гэтага ў Асла\\ Аж галава кругом пайшла,\\ I вылецеў з яе апошні розум – Як п’яны стаў Асёл, хоць быў цвярозым:\\ Такога ўраз задаў разумнік тону,\\ Такога шуму нарабіў, такога звону,\\ Што не спрачаліся жывёлы ані крышку I палічылі ўсе Асла за шышку. – Ну й розум! Вось дык галава! – Не раз гучалі хвалы словы.\\ Другі дык ледзь не цалаваў Капыцікі асловы. А «галава» з мандатам у паўметра Стаіць над яслямі ў хляве:\\ Ніводнай думкі ў галаве – Жуе сабе авёс, псуе сабе паветра. Пры гэтым бедныя жывёлы\\ I чхнуць баяцца без дазволу.\\ Адзін вось толькі Лыска,\\ Калі Асла пабачыць блізка,\\ Заўсёды брэша: «Гаў-гуў-гуў!\\ Цярпець я дурня не магу!» Ды Лыска той сядзеў на ланцугу.\\ \\ Бывае іншы раз і з нашым братам,\\ Што галаву заменьваюць мандатам,\\ Ды мы справаджваем такіх аслоў Без лішніх слоў. \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[постаці/кандрат-крапіва]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]]