творы:кандрат-крапіва:кандрат-крапіва-казёл
Гэта старая версія дакумента!
Кандрат Крапіва — Казёл
Не помню дзе,
Ў адной авечай чарадзе
Павадыром хадзіў казёл.
I нават мне пастух казаў,
Што быў той барадаты
Нішто сабе адміністратар.
Ды ў тым загана ўся казлова,
Што па-авечы ён – ні слова;
Ці не хацеў, ці мо не ўмеў,
Ці мо што іншае наўме
Трымаў стары,
А толькі факт – не гаварыў.
Дык гэта яшчэ мала,
Дый невялікая бяда –
Ён, кажуць, захацеў, брыда,
Каб з ім бляяла
Цалютка тая чарада
Няйначай Як па-казлячы.
Калі хто – бе, ён кажа – «Не!
Ляпей вучыся ад мяне,
I будзеш ты тагды бляяць На яць».
А хто не ўмеў бляяць так чыста,
Таго ён лаяў шавіністам.
Ці жыў казёл, ці мо ўжо здох,
Аб тым дазнацца я не мог.
А толькі вось чаго мне злосць:
Яшчэ казлы такія ёсць.
1925
Падобныя старонкі
- кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір
- кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к
- кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал
- кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў
- кандрат-крапіва
творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-казёл.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1