~~META: title = Кандрат Крапіва — Казёл &keywords = казёл, бляяць, ўмеў &abstract = Чытаць байку "Казёл" Кандрата Крапівы &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Казёл ====== Не помню дзе,\\ Ў адной авечай чарадзе\\ Павадыром хадзіў казёл.\\ I нават мне пастух казаў,\\ Што быў той барадаты\\ Нішто сабе адміністратар.\\ Ды ў тым загана ўся казлова,\\ Што па-авечы ён – ні слова;\\ Ці не хацеў, ці мо не ўмеў,\\ Ці мо што іншае наўме\\ Трымаў стары,\\ А толькі факт – не гаварыў.\\ Дык гэта яшчэ мала,\\ Дый невялікая бяда –\\ Ён, кажуць, захацеў, брыда,\\ Каб з ім бляяла\\ Цалютка тая чарада\\ Няйначай Як па-казлячы.\\ Калі хто – бе, ён кажа – «Не!\\ Ляпей вучыся ад мяне,\\ I будзеш ты тагды бляяць На яць».\\ А хто не ўмеў бляяць так чыста,\\ Таго ён лаяў шавіністам.\\ \\ Ці жыў казёл, ці мо ўжо здох,\\ Аб тым дазнацца я не мог.\\ А толькі вось чаго мне злосць:\\ Яшчэ казлы такія ёсць.\\ \\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]] * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[постаці/кандрат-крапіва]]