Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кандрат-крапіва:кандрат-крапіва-з-новым-годам

Гэта старая версія дакумента!


Кандрат Крапіва — З Новым годам

Год за годам – карагодам,
I ужо сёння з Новым годам
Я сардэчна, ад душы
Вас віншую, малышы!
А чаго ж я вам жадаю?
Зараз, зараз прыгадаю…
Каб бадзёрымі былі вы,
Каб разумнымі раслі,
Каб прынёс вам Новы год
Многа радасных прыгод
I здароўя ў вашы хаты, –
Каб былі здаровы самі,
Каб былі здаровы мамы,
Каб былі здаровы таты,
Каб не ведалі напасці,
Каб і я за вас быў рад.
З новым годам!
З новым шчасцем!
Вас віншуе дзед Кандрат.

Падобныя старонкі

  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў
  • кандрат-крапіва
  • кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к
творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-з-новым-годам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki