~~META: title = Кандрат Крапіва — З Новым годам &keywords = здаровы, новым, годам &abstract = Кандрат Крапіва - З Новым годам &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — З Новым годам ====== Год за годам – карагодам,\\ I ужо сёння з Новым годам\\ Я сардэчна, ад душы\\ Вас віншую, малышы!\\ А чаго ж я вам жадаю?\\ Зараз, зараз прыгадаю...\\ Каб бадзёрымі былі вы,\\ Каб разумнымі раслі,\\ Каб прынёс вам Новы год\\ Многа радасных прыгод\\ I здароўя ў вашы хаты, –\\ Каб былі здаровы самі,\\ Каб былі здаровы мамы,\\ Каб былі здаровы таты,\\ Каб не ведалі напасці,\\ Каб і я за вас быў рад.\\ З новым годам!\\ З новым шчасцем!\\ Вас віншуе дзед Кандрат. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[постаці/кандрат-крапіва]] * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]]