~~META: title = Кандрат Крапіва — Зубы &keywords = зубы &abstract = Чытаць байку Кандрата Крапівы "Зубы" &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Зубы ====== У Мамы зубы забалелі. (Каб вы такой прыемнасці не мелі.) За сківіцу ўхапіўшыся рукою,\\ Не знойдзе месца сабе Маці Ні на дварэ, ні ў хаце I енчыць, ходзячы з пакою да пакою. Шчака ўзнялася, як гара, Аж проста зайздрасць бярэ Волю. I вось, скрывіўшыся, надзьмуўшы губкі, Яна таксама енчыць «з болю»: — Ой, мама, боля зубкі!\\ (А Волі — года паўтара.) \\ Калі плаксівага я стрэну юнака-паэта, Дык мне заўсёды сцэнка гэта\\ На памяць просіцца сама —\\ Паэт нагадвае мне Волю:\\ Ён стогне ад зубнога болю, А зубак то ў яго няма. Эх, дзівакі! Хай той ад болю вые, Ў каго ёсць карані гнілыя. \\ 1927 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]] * [[постаці/кандрат-крапіва]] * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]]