Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кандрат-крапіва:кандрат-крапіва-заява

Гэта старая версія дакумента!


Кандрат Крапіва — Заява

Другі, бывае, дабрадзей,
Пашану страціўшы ў людзей,
На тым часамі спаганяе,
Што прозвішча мяняе.
Не помню месяца і дня,
Нядаўна нек адна свіння
Свайму там старшыні ці «заву»
Так накрамзоліла заяву:

«Ад грамадзянкі вёскі Свінюхі,
Хляўцоўскае акругі,
Што перанесла здзекі пугі,
Як панаваў пастух Трахім,
Ад аблавухае свінні Каравай

З а я в а
Я, прылажыўшы ніжэй капыты,
Заяўляю аб тым,
Што з усёю сваёю раднёю
Не хачу болей звацца Свіннёю.
Бо «свіння» і за лаянку часта ўжываецца,
А мне гэта не падабаецца.
Вось і прашу даць імя мне новае,
Падмацаваўшы яго пастановаю,
Каб не кожны хам
Калоў вочы нам:
I каб спагнаць заўсёды мела права я,
Калі асмеліцца абразіць хто».
I распісалася пярэднім гіравым капытом:
«Свіння Каравая».
А старшыня той розум меў:
– Завіся, – кажа, – ты хоць – леў,
Аднак жа, як свінню ні кліч,
Яе заўсёды выдасць лыч!

1925

Падобныя старонкі

  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў
  • кандрат-крапіва
  • кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір
творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-заява.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki