~~META: title = Кандрат Крапіва — Заява &keywords = заўсёды, новае, свіння &abstract = Чытаць байку "Заява" Кандрата Крапівы &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Заява ====== Другі, бывае, дабрадзей,\\ Пашану страціўшы ў людзей,\\ На тым часамі спаганяе,\\ Што прозвішча мяняе.\\ Не помню месяца і дня,\\ Нядаўна нек адна свіння\\ Свайму там старшыні ці «заву»\\ Так накрамзоліла заяву:\\ \\ «Ад грамадзянкі вёскі Свінюхі,\\ Хляўцоўскае акругі,\\ Што перанесла здзекі пугі,\\ Як панаваў пастух Трахім,\\ Ад аблавухае свінні Каравай\\ \\ З а я в а\\ Я, прылажыўшы ніжэй капыты,\\ Заяўляю аб тым,\\ Што з усёю сваёю раднёю\\ Не хачу болей звацца Свіннёю.\\ Бо «свіння» і за лаянку часта ўжываецца,\\ А мне гэта не падабаецца.\\ Вось і прашу даць імя мне новае,\\ Падмацаваўшы яго пастановаю,\\ Каб не кожны хам\\ Калоў вочы нам:\\ I каб спагнаць заўсёды мела права я,\\ Калі асмеліцца абразіць хто».\\ I распісалася пярэднім гіравым капытом:\\ «Свіння Каравая».\\ А старшыня той розум меў:\\ – Завіся, – кажа, – ты хоць – леў,\\ Аднак жа, як свінню ні кліч,\\ Яе заўсёды выдасць лыч!\\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[постаці/кандрат-крапіва]] * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]]