Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кандрат-крапіва:кандрат-крапіва-едзе-крытык-малады

Гэта старая версія дакумента!


Кандрат Крапіва — Едзе крытык малады

Да 23 красавіка 1932 г.

На замораных гнядых,
Сам непадкаваны,
Едзе крытык малады
З пугай дратаванай.

Воз нялёгкі па гразі
Па калодкі грузне:
– Гэй, папутнік, не бузі!
Шавялі, саюзнік!

Вось дастану па вушах!
Гэй, шамкамі бразгай!
Выпаўзай па біты шлях
З каляіны гразкай!

Ходзіць пуга па хвасце:
– Не бал-лу-уй, папу-утнік!
На пятнаццатай вярсце
Не сцярпеў пакутнік:

– Крытык! Родненькі! Даруй
Мне з маёю музай!
Кіраваць-то ты кіруй,
Ды не вельмі тузай.

1932 г.

Падобныя старонкі

  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў
  • кандрат-крапіва
  • кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал
творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-едзе-крытык-малады.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki