~~META: title = Кандрат Крапіва — Едзе крытык малады &keywords = крытык &abstract = Чытаць байку Кандрата Крапівы "Едзе крытык малады" &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Едзе крытык малады ====== //Да 23 красавіка 1932 г.//\\ \\ На замораных гнядых,\\ Сам непадкаваны,\\ Едзе крытык малады\\ З пугай дратаванай.\\ \\ Воз нялёгкі па гразі\\ Па калодкі грузне:\\ – Гэй, папутнік, не бузі!\\ Шавялі, саюзнік!\\ \\ Вось дастану па вушах!\\ Гэй, шамкамі бразгай!\\ Выпаўзай па біты шлях\\ З каляіны гразкай!\\ \\ Ходзіць пуга па хвасце:\\ – Не бал-лу-уй, папу-утнік!\\ На пятнаццатай вярсце\\ Не сцярпеў пакутнік:\\ \\ – Крытык! Родненькі! Даруй\\ Мне з маёю музай!\\ Кіраваць-то ты кіруй,\\ Ды не вельмі тузай. 1932 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[постаці/кандрат-крапіва]] * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]]