~~META: title = Кандрат Крапіва — Дыпламаваны Баран &keywords = дыплом, лоб, баран, заслужы, ганарыцца &abstract = Чытаць байку Кандрата Крапівы "Дыпламаваны Баран" &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Дыпламаваны Баран ====== Ў адным сяле (не важна – дзе)\\ Хадзіў Баран у чарадзе.\\ Разумных бараноў наогул жа нямнога,\\ А гэты дык дурней дурнота –\\ Не пазнае сваіх варот:\\ Відаць, што галава слабая.\\ А лоб дык вось наадварот –\\ Такога не страчаў ніколі лба я:\\ Калі няма разумніка другога,\\ Пабіцца каб удвух,\\ Дык ён разгоніцца ды ў сцену – бух!\\ У іншага дык выскачыў бы й дух,\\ А ён – нічога. І вось за дурасць гэту\\ Яго вучоным раз празвалі нейк насмех,\\ А каб двара не перабег,\\ На шыю прывязалі мету.\\ – Вось, – кажуць, – і дыплом табе.\\ Што гэта за «дыплом»,\\ Баран ні «мя» ні «бэ»,\\ Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:\\ – А што ж ты думала, сястрыца!\\ Хіба мне пахваліцца няма чым?\\ Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,\\ І не раўнуйся ты са мною.\\ – Аб гэтым лепей памаўчы, –\\ Сказала яму Кошка. –\\ Каб ты быў разумнейшы трошка\\ Ды розумам раскінуць мог авечым,\\ То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,\\ Бо заслужыў ты свой дыплом\\ Не галавой, а лбом.\\ Другі баран ні «бэ», ні «мя»,\\ А любіць гучнае імя. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]] * [[постаці/кандрат-крапіва]]