Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кандрат-крапіва:кандрат-крапіва-дзед-і-баба

Гэта старая версія дакумента!


Кандрат Крапіва — Дзед і Баба

Ехаў Дзедка на кірмаш,

З ім на возе – Баба.

Конік з выгляду – дарма,

Ды цягнуў ён слаба:


Меў не болей двух гадоў,

Як суседзі кажуць.

Баба ж тая – сем пудоў,

Сама меней, важыць.


Пад узгорак або ў гразь –

Конь насілу возьме.

Стала Баба памагаць…

Седзячы на возе.


Што ж, каню другі гадок.

Дык яна – за білы

Ды нагамі у перадок

Пхне, як мае сілы.


– Кінь, дурная, бо зганю! –

Дзед тут Бабе кажа. –

Ты паможаш так каню,

Як хваробе кашаль.


– Ах ты, ёлупень стары! –

Баба Дзеда лае. –

Стой жа тут, хоць ты згары!

Мне бяда малая.


Потым – гоп яна з калёс,

Села ля дарогі,

А каня як чорт панёс, –

Дзе ўзяліся й ногі!


Ва ўстановах часам ёсць

Вось такія ж «бабы»:

Здэцца, й робяць яны штось,

Але справы – слабы.


Ды такая не ўцячэ!

Скажам ёй нарэшце: –

Мо без вас было б лягчэй?

Паспрабуйце злезці!

Падобныя старонкі

  • кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал
  • кандрат-крапіва
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў
творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-дзед-і-баба.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki