Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кандрат-крапіва:кандрат-крапіва-дзве-кумы

Гэта старая версія дакумента!


Кандрат Крапіва — Дзве кумы

– Ну як жа, кумка, маецца? –
Кума ў кумы пытаецца.
– I не пытайся лепш, кума:
Цяпер жа, ведаеш сама,
Што дзень пражыў, то й дзякуй богу;
Не міла, кумка, нек нічога,
Нічога нек і не на ўме,–
Адказвае кума куме.
– Канчына свету, кажуць, блізка:
Вось, кажуць (чула ж, можа, й ты?),–
Радзіла чорта камуністка;
Ёсць рогі, хвост і капыты…
– Дык як не чуць? Я чула гэта,
Расказвала мне цётка Тэкля;
Казала, што за гэта лета
Чарцей было б тут, як у пекле,
Але таго бог не дапусціць –
Ён кару на людзей напусціць,
Тады народ увесь пагіне,
Мо толькі аднаго пакіне
На свеце бог ці двух, як Ноя…
Каб, здэцца, кумка, нас з табою.
– Хадзем маліцца хіба мы,
Каб бог грахі нам адпусціў,
Каб кары к нам не дапусціў,–
Сказалі разам дзве кумы.
Пайшлі ў царкву маліцца богу,
Таўкуць ілбамі аб падлогу,
Аж лоб трашчыць – лупцуюць цёткі,
Баяцца згінуць без пары.
А гэтым часам плеткары
Майструюць новыя ўжо плёткі –
Айцу «святому» заработкі.

1923

Падобныя старонкі

  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал
  • кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к
  • кандрат-крапіва
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір
творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-дзве-кумы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki