~~META: title = Кандрат Крапіва — Ганарысты парсюк &keywords = парсюк, вочы, парсюка, мокрага, застанецца, гонар, свінячы, месца, крычыць, падсвінка &abstract = Чытаць байку Кандрата Крапівы " Ганарысты парсюк". Адказы на пытанні да байкі &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Ганарысты парсюк ====== Бывае, праўда вочы коле...\\ Раз гнаў пастух свіней у поле. Адзін вялізарны Парсюк,\\ Які абегаў вёску ўсю, За раніцу абшнырыў завуголле,\\ Цяпер такі меў выгляд важны,\\ Што носа не дастаць і сажнем –\\ Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў, А што ў самога на лычы,\\ Не бачыў гэтага, аднак.\\ І вось адзін тут Падсвінак,\\ Які заўважыў бруд раней, І кажа: – Дзядзечка, твой лыч у брудзе!\\ Нязграбна гэта й між свіней, А што ж, калі заўважаць людзі? Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз’юшан:\\ – Цераз цябе я чырванець прымушан!\\ Такое мне сказаць асмеляцца нямногія, Дык гэта ж – дэмагогія! – Парсюк наш лаецца – не дараваць клянецца:\\ – І месца мокрага, – крычыць, – не застанецца! Ты мой свінячы гонар закрануў! –\\ І так ён Падсвінака грызянуў,\\ Што той за сажняў пяць адскочыў.\\ \\ Парсюк не надта быў ахвочы\\ Глядзецца праўдзе ў вочы. \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. У паводзінах Парсюка выклікае смех той факт, што Парсюк лічыў сябе лепей за ўсіх, не зважаючы на тое, што ў яго было на лычы брудна. Тактоўная заўвага яго раззлавала, бо ён не хацеў чуць праўды пра сябе. Фанабэрысты і самалюбівы, ён "задзіраў лыч" і зневажаў астатніх.\\ 2. Зазнайства, самалюбства, высакамерныя адносіны да навакольных – вось галоўныя рысы яго характару. Асабліва гучыць фраза\\ – I месца мокрага, – крычыць, – не застанецца!\\ Ты мой свінячы гонар закрануў! –\\ \\ 3. Пад вобразам Парсюка маецца на ўвазе самалюбівыя, высакамерныя людзі, якія апроч сябе нікога не заўважаюць, эгаісты, зазнайкі. У вобразе Падсвінка ўвасоблены тыя, хто могуць сказаць чалавеку ў твор пра яго стан, а не весці ліслівыя размовы.\\ \\ 4. Крылатыя выразы байкі, блізкія да народных прыказак і прымавак: \\ Бывае, праўда вочы коле…\\ \\ Парсюк не надта быў ахвочы\\ Глядзецца праўдзе ў вочы. \\ (непрыемна многім людзям ведаць праўду пра сябе) \\ Цяпер такі меў выгляд важны,\\ Што носа не дастаць і сажнем. \\ (ганарлівы, непрыемны чалавек) \\ – I месца мокрага, – крычыць, – не застанецца! \\ (пагроза, перабольшанне)\\ \\ 5. Байка падзяляецца на дзве часткі. Першая частка – гісторыя пра Парсюка і Падсвінка, тут ёсць дыялогі, вельмі адметная мова галоўных герояў з ужываннем спецыфічных слоў, якія ствараюць камічны эфект: "дэмагогія", "свінячы гонар" і г. д. У другой частцы гучыць мараль гісторыі, дарэчы, першы сказ байкі таксама можна аднесці да маралі, атрымоўваецца байка, як бы закальцавана ў кола маралі.\\ 6. Дыялог у байцы "Ганарысты парсюк" адыгрывае важную ролю. Дзякуючы яму мы можам даведацца пра характар Парсюка і Падсвінка, праз іх размову таксама ствараецца камічны эфект твора. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]] * [[постаці/кандрат-крапіва]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-парсючок]]