~~META: title = Кандрат Крапіва — Асёл Ісуса Хрыста &keywords = аслу, сумна, думаў, асёл, ісус, хрыстос &abstract = Чытаць байку Кандрата Крапівы "Асёл Ісуса Хрыста" &iftrue = nan ~~ ====== Кандрат Крапіва — Асёл Ісуса Хрыста ====== Калі ўязджаў Ісус Хрыстос\\ У Іерусалім,\\ Асёл яго на спіне вёз,\\ Натоўп ішоў за ім.\\ Крычаў «асанна» у хвалу\\ Збавіцелю свайму,\\ I ў галаву прыйшло Аслу,\\ Што гэта ўсё – яму.\\ «I шлях, усыпаны лісцём, –\\ Ён думаў, – гэта мне».\\ Ступаў, здаволены жыццём,\\ Па мяккім дыване.\\ Пакуль на ім Ісус Хрыстос\\ Па свеце вандраваў,\\ Заўсёды быў Аслу авёс\\ I свежая трава.\\ Калі ж Айцец сваё дзіця\\ Узяў «на небеса»,\\ Не стала больш Аслу жыцця –\\ Ні славы, ні аўса.\\ Ў пашане быў і на віду,\\ А вось вам эпілог:\\ Асёл вазіў цяпер ваду,\\ Жаваў чартапалох.\\ I сумна ён махаў хвастом,\\ I думаў сумна ў такт:\\ «Калі я працаваў з Хрыстом,\\ Усё было не так».\\ \\ \\ 1966 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/кандрат-крапіва]] * [[творы/кандрат-крапіва/ідэйная-накіраванасць-камедыі-кандрата-к]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]]