~~META: title = Казімір Камейша — Я і цень &keywords = цень, крок, дзень, забягае, ідзе, ценю, адступае &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Я і цень" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Я і цень ====== Сонца узышло.\\ Пагодзіць.\\ Значыць, будзе цёплы дзень.\\ З хаты раніцай выходзім\\ Я і цень.\\ \\ Аднаму пабыць ахвота,\\ Луг і рэчку паглядзець.\\ Я пакіну цень за плотам,\\ Сам пайшоў,\\ I цень ідзе.\\ \\ Ні на крок не адступае,\\ Дый наперад забягае.\\ \\ Дзень святлее,\\ Цень гусцее.\\ Многа за сялом сцяжын.\\ Збегчы я рашыў ад ценю.\\ Я бягу,\\ I ён бяжыць.\\ \\ Ні на крок не адступае,\\ Дый наперад забягае.\\ Як ад ценю адчапіцца?\\ Бачу, цень не адчапіць.\\ Ну а што, калі спыніцца?\\ Я стаю,\\ I цень стаіць.\\ \\ Не баіцца крыку, груку,\\ Чорны ўвесь, нібы чарэнь.\\ Я ўзяў кіёк у рукі –\\ Цень таксама кій бярэ.\\ \\ Рух мой кожны паўтарае\\ I ступае крок у крок.\\ Быў такі вялікі ўранні,\\ Стаў маленькі, як клубок.\\ \\ Не, яму не скажаш "годзе",\\ Як спарыш, са мной ідзе.\\ Так вось мы ўвесь дзень і ходзім\\ Я і цень. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-асёл-і-яго-цень]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]]