~~META: title = Казімір Камейша — Цішыня &keywords = ціха &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Цішыня" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Цішыня ====== Я іду ў пуховых тапках,\\ На каціных мяккіх лапках.\\ \\ Заглядаю пад павеці,\\ Лашчу коласу вусы.\\ Я ў сукеначцы з паветра,\\ Я ў касыначцы з расы.\\ Ціха, гром,\\ Гурчаць не трэба!\\ Ціха, мушка, не звіні!\\ Дай паслухаць, як у дрэва\\ Прарастаюць карані,\\ \\ Як вадзіца дрэмле ў кране,\\ Як гусцее ў сотах мёд,\\ Як гарбуз вяроўку цягне\\ У бульбоўнік цераз плот.\\ \\ Ціха сонца дагарае\\ I хаваецца за гаем.\\ Не глядзіце ўдалеч сумна.\\ Я тут блізка, за сцяной.\\ Я іду,\\ Я сон нясу вам.\\ Я завуся цішынёй. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>цішыня]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-тры-цішыні]] * [[ibdc.ped>чароўная-асенняя-пара]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]]