Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-суніцы

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Суніцы

Пайшоў я сцяжынкай,
І тут нечакана
Яна прывяла
Да чырвонай паляны.

Агеньчыкаў столькі
Не бачыў ніколі.
Напэўна, тут хтосьці
Рассыпаў вуголле.
Пад кожным лісточкам
Па вугалёчку.

І тут адгадаў я:
Паспелі суніцы!
Паляна у чырвані, уся
Чырваніцца.

Ды як жа суніцы?
Ну дзе тут суніцы?
Вы гляньце на колер:
Яны ж – чырваніцы!

Падобныя старонкі

  • суніцы
  • суніцы-паспелі
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сунічкі
  • аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-падзяка
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-суніцы
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-суніцы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki