~~META: title = Казімір Камейша — Суніцы &keywords = Суніцы &abstract = Верш Казіміра Камейшы "Суніцы" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Суніцы ====== Пайшоў я сцяжынкай,\\ І тут нечакана\\ Яна прывяла\\ Да чырвонай паляны.\\ \\ Агеньчыкаў столькі\\ Не бачыў ніколі.\\ Напэўна, тут хтосьці\\ Рассыпаў вуголле.\\ Пад кожным лісточкам\\ Па вугалёчку.\\ \\ І тут адгадаў я:\\ Паспелі суніцы!\\ Паляна у чырвані, уся\\ Чырваніцца.\\ \\ Ды як жа суніцы?\\ Ну дзе тут суніцы?\\ Вы гляньце на колер:\\ Яны ж – чырваніцы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>суніцы]] * [[ibdc.ped>суніцы-паспелі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сунічкі]] * [[творы/аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-падзяка]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-суніцы]]