творы:казімір-камейша:казімір-камейша-сонечны-зайчык
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Сонечны зайчык
Цэлы дзень ад ранку,
Проста немагчыма,
Сонечнага зайчыка
Я лаўлю вачыма.
Ён на сценку скочыць,
Па сцяне прамчыцца,
На веласіпедзе
Пералічыць спіцы.
З шыбіны – на раму,
З шафы – на падлогу.
Скуль жа ўзяўся зайчык
Гэты хутканогі?
Ды ўсё тут проста.
І чаго дзівіцца?
Гэта ж у люстэрачка
Сонейка глядзіцца.
Падобныя старонкі
- тураў-3838
- казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень
- казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары
- казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
- званы-хатыні
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сонечны-зайчык.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1