~~META: title = Казімір Камейша — Сонечны зайчык &keywords = зайчык &abstract = Верш Казіміра Камейшы "Сонечны зайчык" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Сонечны зайчык ====== Цэлы дзень ад ранку,\\ Проста немагчыма,\\ Сонечнага зайчыка\\ Я лаўлю вачыма.\\ \\ Ён на сценку скочыць,\\ Па сцяне прамчыцца,\\ На веласіпедзе\\ Пералічыць спіцы.\\ \\ З шыбіны – на раму,\\ З шафы – на падлогу.\\ Скуль жа ўзяўся зайчык\\ Гэты хутканогі?\\ \\ Ды ўсё тут проста.\\ І чаго дзівіцца?\\ Гэта ж у люстэрачка\\ Сонейка глядзіцца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>тураў-3838]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]]