~~META: title = Казімір Камейша — Сакавік &keywords = сакавік, свята &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Сакавік" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Сакавік ====== Сну зімовага даволі!\\ Свята ў сонца, паглядзі!\\ Моцна спалі лес і поле –\\ Сакавік іх разбудзіў.\\ \\ А пасля падаўся полем\\ Да раскутае ракі,\\ Начапіў лазе на голле\\ Залатыя каташкі.\\ \\ Капяжовы перазовы\\ Чуеш зблізку і здалёк.\\ Днём у следзе палазовым\\ Заіскрыўся ручаёк.\\ \\ Распагоджаны аблокі,\\ Улагоджаная шыр.\\ Сакавік кляновым сокам\\ Заскакаў у гладышы.\\ \\ Веснавых прыкмет багата.\\ Сакавік здзіўлёны сам.\\ А яшчэ прынёс ён свята,\\ Дарагое свята мам. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]]