~~META: title = Казімір Камейша — Пушчанскі кут &keywords = цякуць &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Пушчанскі кут" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Пушчанскі кут ====== Вітаю росны твой мурог,\\ I твой блакіт сцюдзёна-ціхі,\\ I свежы перашэпт вятроў\\ Пад трапяткім крылом бусліхі.\\ \\ Я сам нібыта на крыле\\ Лячу ў куток пушчанскі светлы. Няма чысцей, няма святлей, Чым ён, мой самы запаветны.\\ \\ Цякуць праз дні і праз гады,\\ Цякуць праз нашы сэрцы рэкі.\\ I ўсё – ад поля да грады – Лагодзіць позірк чалавеку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]]