~~META: title = Казімір Камейша — Поўня &keywords = каціўся, кружочак &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Поўня" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Поўня ====== Каціўся уночы\\ Кружочак бляшаны\\ Праз сонны алешнік\\ У вёску Альшаны.\\ Каціўся,\\ Свяціўся,\\ З дарогай\\ Лучыўся.\\ Не колам,\\ Не кругам –\\ Кружочкам лічыўся.\\ Каціўся над лесам,\\ Каціўся над полем.\\ А зваўся кружочак –\\ Каб ведалі! –\\ Поўняй. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]]