~~META: title = Казімір Камейша — Першы снег &keywords = перш, зіму, пайсці &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Першы снег" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Першы снег ====== Пасыпаў мяккі снег,\\ I раніцай сама\\ Паклікала мяне\\ На вуліцу зіма.\\ \\ Перш чым пайсці ў зіму,\\ Што я з сабой вазьму?\\ Найперш дастану з шафы\\ Я паліто і шалік.\\ \\ А каб не прастудзіцца,\\ Надзену рукавіцы,\\ Махнатую вушанку\\ I... не забуду санкі.\\ \\ Перш чым пайсці ў зіму,\\ Я восень абдыму\\ I ліст пашлю вясне:\\ «Прыходзь, як адпачнеш!» ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег]]