Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-парасон

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Парасон

Калі ў сонейка сон
I дажджу не спіцца,
Я бяру парасон –
Дождж мяне баіцца.

Парасон, парасон,
Парасонейка,
Ад дажджу мяне хавай,
Не ад сонейка.

Разумее парасон,
Парасон стараецца:
Мяне хавае ад дажджу,
Ад сонца –
Сам хаваецца.

Падобныя старонкі

  • казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
  • тураў-3838
  • званы-хатыні
  • казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары
  • казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-парасон.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki