~~META: title = Казімір Камейша — Парасон &keywords = парасон, дажджу, сонейка &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Парасон" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Парасон ====== Калі ў сонейка сон\\ I дажджу не спіцца,\\ Я бяру парасон –\\ Дождж мяне баіцца.\\ \\ Парасон, парасон,\\ Парасонейка,\\ Ад дажджу мяне хавай,\\ Не ад сонейка.\\ \\ Разумее парасон,\\ Парасон стараецца:\\ Мяне хавае ад дажджу,\\ Ад сонца –\\ Сам хаваецца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень]]