~~META: title = Казімір Камейша — Нёману &keywords = вясну, людзі, льдзіны &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Нёману" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Нёману ====== Чаўны твае адчальваюць у памяць.\\ Стаміліся старыя рыбаловы.\\ Мне бачна, як кастры яны распальваюць,\\ Даносіць вецер да мяне іх словы.\\ Нібы твае віры, ўспаміны тузаюць,\\ І чую я трывожна, як віну,\\ Ля самага праліва Лаперуза\\ Тваю усхваляваную вясну.\\ Знішчаецца рашуча ўлада льдоў,\\ У пальцах плыні льдзіны, нібы цацкі.\\ Дзе чалавек, гавораць, там і дом.\\ Ды ёсць адзін, які належыць цалкам.\\ Не тую б хвалю ў вусны цалаваў,\\ Што сёння я задумліва цалую.\\ І кружыцца, як кола, галава,\\ І я у думках да цябе вяслую.\\ А заўтра пошту зноўку прынясуць,\\ І весткі ад цябе калі не будзе,\\ Я зноў на бераг свой адпраўлю сум,\\ І хай яго заўважаць людзі.\\ Нялёгка без тваёй мне глыбіні.\\ Штоноч твая мне сніцца хуткаплыннасць,\\ Бо душы ў нас з табой адны,\\ Адны у іх невады і льдзіны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>каля-нёмана]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[ibdc.ped>берагам-нёмана]] * [[ibdc.ped>празрыстая-пара-восені]] * [[ibdc.ped>старанная-праца]]