~~META: title = Казімір Камейша — Не спяшайся, лета! &keywords = чуеш, лета, ўцякай, сабраў &abstract = Верш Казіміра Камейшы "Не спяшайся, лета!" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Не спяшайся, лета! ====== Чуеш, лета, не ўцякай,\\ не круці так шпарка колы.\\ Я не ўсіх сяброў спаткаў,\\ ранец не сабраў у школу.\\ \\ У рацэ сваёй як след\\ я яшчэ не накупаўся.\\ Хуткі мой веласіпед\\ яшчэ толькі разагнаўся.\\ \\ Не сабраў усіх грыбоў\\ у бары, дзе іх хаваеш.\\ Толькі стрэліся з табой,\\ ты ж адразу і ўцякаеш…\\ \\ Чуеш, лета, пачакай,\\ чуеш, лета, не ўцякай! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]]