~~META: title = Казімір Камейша — Метрабудаўцы &keywords = падземны, расце, горад &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Метрабудаўцы" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Метрабудаўцы ====== Ён расце, падземны горад.\\ Я даўно яго прысніў.\\ Вось і станцыі-падземкі\\ Апрануліся ў граніт.\\ \\ Чуеш, з грукатам сталёвым\\ Пад зямлёй імчыць вагон,\\ А за ім па рэйках рэха\\ Паняслося наўздагон.\\ \\ Толькі ноччу на хвіліну\\ Колы дух перавядуць.\\ I другім напрамкам, новым,\\ Тут праходчыкі ідуць.\\ \\ Дастаюць – за пядзяй пядзю –\\ Скамянелыя пласты,\\ Рассякаючы далёка\\ Змрок зляжалы і густы.\\ \\ Новы дзень блакітным вокам\\ Углядаецца здаля.\\ Ён расце, падземны горад,\\ Ён жыве, падземны шлях! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>падземны-горад]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-робяць-гораду-нутро]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[ibdc.ped>мінскі-метрапалітэн]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-у-метро]]