~~META: title = Казімір Камейша — Куды заехаў вусень &keywords = качан, вусень, град &abstract = Верш Казіміра Камейшы "Куды заехаў вусень" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Куды заехаў вусень ====== Ехаў вусень –\\ Не, не ў сне! –\\ На капусным качане.\\ Позні час\\ Ці ранні час –\\ Цяжка коціцца качан.\\ Стогнуць і скрыпяць лісты.\\ Брыдка ад такой язды.\\ На гародняй той вярсце\\ Шустры хтось пратупацеў.\\ Штосьці чмыхаў:\\ Чмых ды чмых.\\ Быў качан з найхуткіх тых.\\ – Нейкі шэры ён, аднак,\\ Бачна, што качан не наш.\\ Я ж не еду, а цягнуся.\\ Перасяду, – кажа вусень.\\ Як на новы сеў качан,\\ Пацямнела у вачах.\\ Па бульбоўніку за грады\\ Той качан памчаўся раптам.\\ Не лісце на ім – калючкі.\\ Ездаку пякло пякуча.\\ І калючы той качан\\ Проста ў лес яго імчаў.\\ Быў яздок і сам не рад:\\ «Трэба быць далей ад град». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]]