~~META: title = Казімір Камейша — Колькі ў вожыка калючак &keywords = колькі, вожыка, калючак, палічыш, ніколі &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Колькі ў вожыка калючак" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Колькі ў вожыка калючак ====== Ці настаўнік ты, ці вучань,\\ Мне не зможаш памагчы:\\ Колькі ў вожыка калючак,\\ Калі ласка, палічы.\\ \\ Не палічыш ты ніколі,\\ Рукі да крыві паколеш.\\ Колькі ў вожыка калючак,\\ Будзеш столькі мець балючак.\\ \\ Аж да слёз прагледзіш вочы\\ I лічыць ты не захочаш.\\ Колькі ж іх,\\ Ну, колькі будзе,\\ Падкажы хутчэй, бабуля.\\ – Можа, сто,\\ А можа, болей,\\ Не палічыш іх ніколі.\\ Колькі ў вожыка калючак,\\ Можа, скажаш ты, унучак?\\ \\ I кажу я:\\ – Што гадаць,\\ Трэба ў вожыка спытаць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]]