~~META: title = Казімір Камейша — Камень ля вёскі Камень &keywords = чаравік, вузенькай, пушчанскай, паласе, заваеўнік, засталіся, ледавік &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Камень ля вёскі Камень" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Камень ля вёскі Камень ====== Гэта не камень, а чаравік. А хто забыў яго? Сам ледавік. Гэта ж ён пеша тупаў здалёк, Сляды-каменні здалёк валок. I раптам ён чуе спеў салаўя. Пусціўся у скокі: – Ух, я!.. Ён так чаравікам сваім грымеў, Аж прарок Ілья ў калясніцы нямеў. Там, дзе скакаў ён, прыблуднік той, Засталіся крушні ляжаць гарой. Стаміўся нарэшце: – Ох ды ох!.. I ўслед ляцела: – Каб ты каменем лёг! Ён пачуў тыя словы. I не лёг, а прысеў На пушчанскай вузенькай паласе. Расшчапіў на шыі каменны аплік, Зняў каменнай рукою валун-чаравік. I забыў пра яго, не вяртаўся назад – Было цяжару і так зашмат. Ішоў заваёўнік дарогаю той, Спыніў чаравік яго: – Ты хто? Спыніўся прыблуда, потым прысеў На пушчанскай вузенькай паласе. ...Знік ледавік, заваёўнік знік. Засталіся сляды і яшчэ – чаравік. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>музей-валуноў]] * [[ibdc.ped>жывыя-камяні]] * [[ibdc.ped>сучасная-навука]] * [[ibdc.ped>следавікі]] * [[ibdc.ped>аб-чым-маўчаць-камяні]]