творы:казімір-камейша:казімір-камейша-зімовы-верш
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Зімовы верш
На паляне дзіўны след блукае.
Глянеш – і вачэй не адвядзеш.
Піша заяц белымі радкамі
Свой зімовы,
Свой вясёлы верш.
Лапкаю і гэтаю, і тою
Адбівае белы свой слядок.
Кіпцікамі, мяккаю пятою
Падганяе літары ў радок.
Піша і на пушчу косіць вочы,
Белым захліпаецца святлом.
Піша, як яму сягоння ноччу
На паляне весела было.
Снежны аркуш, белы ён і гладкі,
Сцелецца праз пушчу напрасткі.
Скочыць толькі – і чатыры лапкі
У чатыры вяжуцца радкі.
Ёсць там згадкі нават пра завею,
Пра сняжок з дажджом уперамеж.
Хто сляды зімой чытаць умее,
Той і прачытае гэты верш.
Падобныя старонкі
- казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень
- тураў-3838
- званы-хатыні
- казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары
- казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-зімовы-верш.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1