~~META: title = Казімір Камейша — Зімовы верш &keywords = піша, белы, чатыры, верш, пушчу, паляне &abstract = Чытаць "Зімовы верш" Казіміра Камейшы &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Зімовы верш ====== На паляне дзіўны след блукае.\\ Глянеш – і вачэй не адвядзеш.\\ Піша заяц белымі радкамі\\ Свой зімовы,\\ Свой вясёлы верш.\\ \\ Лапкаю і гэтаю, і тою\\ Адбівае белы свой слядок.\\ Кіпцікамі, мяккаю пятою\\ Падганяе літары ў радок.\\ \\ Піша і на пушчу косіць вочы,\\ Белым захліпаецца святлом.\\ Піша, як яму сягоння ноччу\\ На паляне весела было.\\ \\ Снежны аркуш, белы ён і гладкі,\\ Сцелецца праз пушчу напрасткі.\\ Скочыць толькі – і чатыры лапкі\\ У чатыры вяжуцца радкі.\\ \\ Ёсць там згадкі нават пра завею,\\ Пра сняжок з дажджом уперамеж.\\ Хто сляды зімой чытаць умее,\\ Той і прачытае гэты верш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]]