~~META: title = Казімір Камейша — Гліняны пеўнік &keywords = пеўнік &abstract = Верш Казіміра Камейшы "Гліняны пеўнік" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Гліняны пеўнік ====== Глінянага пеўніка\\ Мне падарылі.\\ Гліняныя ў пеўніка\\ Ножкі і крылы.\\ \\ Хвост пер’ем гарыць,\\ І грабеньчык іскрыцца,\\ І свецяцца вочы,\\ Нібыта суніцы.\\ \\ Ён самы прыгожы\\ З глінянай сямейкі.\\ Ну, пеўнік як пеўнік,\\ Ды дзіўны ён нейкі.\\ \\ Пяюць галасістыя\\ Пеўні ў дварышчы.\\ А мой не спявае.\\ А мой толькі свішча. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-белы-пеўнік]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-пеўнік-весялун]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хрыпаты-пеўнік]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-адкуль-прыйшоў-гліняны-п]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-задача]]