~~META: title = Казімір Камейша — Верабей &keywords = мітусіцца, скача, полі, след &abstract = Чытаць верш Казіміра Камейшы "Верабей" &iftrue = nan ~~ ====== Казімір Камейша — Верабей ====== Трашчыць мароз, страляе, Закоўвае зямлю.\\ I холадна і зябка\\ У полі вераб’ю.\\ Ля шляху мітусіцца,\\ I скача, і дрыжыць. Вышуквае цяпельца\\ У следзе у чужым.\\ \\ А след даўно настылы,\\ Ужо замецен след.\\ Ён скача, мітусіцца I мерзне неўпрыкмет.\\ Пакуль скакаў, у полі Пацерушыў сняжок.\\ Нарэшце ён схаваўся\\ Стажку пад кажушок. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-камень-ля-вёскі-камень]] * [[ibdc.ped>тураў-3838]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]]