~~META: title = Зоська Верас — Сонейка грэе &keywords = сонейка &abstract = Верш Зоські Верас Сонейка грэе" &iftrue = nan ~~ ====== Зоська Верас — Сонейка грэе ====== Сонейка ты, залатое!\\ Колькі цёмных, сумных дзён\\ Мы чакалі, дарагое,\\ У нашых хатках ля акон\\ Тваіх ясных цёплых косак,\\ Твае ласкі і пяшчот,\\ Што збудзілі б жыццё вёсак,\\ Поле, траўку, лес, чарот...\\ Разбудзілі б птушак хоры,\\ Жаб зялёных грамаду;\\ Растапілі б снегу горы,\\ Адагрэлі б і ваду...\\ І прыйшоў вось час жаданы:\\ Рады мы вясну сустрэць,\\ Просім сонца край каханы\\ Абудзіць і абагрэць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/зоська-верас]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-ах-ты-сонца-сонейка]] * [[творы/клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-чэрвень-і-сонейка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-колькі-ў-сонейка-сяброў]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-сонейка-ўзышло]]