Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:зоська-верас:зоська-верас-на-імяніны

Гэта старая версія дакумента!


Зоська Верас — На імяніны

Што за з’ява? Што за дзіва?
Лес і поле, луг і ніва
Зазвінелі ціхім тонам,
Ні то песняй, ні то звонам.

Ціхі голас льецца
Ўверх па горах, ўніз па рэчцы…
Льецца песня – ідуць пары…
Што за дзіва?.. Хіба чары?

Йдзе валошка з шыпшынаю,
Там бяроза з калінаю,
Далей, узяўшыся за лісточкі,
Йдуць стакроткі, як вяночкі…

А за імі брат-сястрычка
І зязюлька невялічка,
Мак чырвоны, драсён белы
І званочкаў букет цэлы.

Йдуць дарогай, йдуць мяжою,
Ўсе спяваюць грамадою;
Усе пахнуць, усе прыбраны
Як у казцы зачараванай.

Аж сонейка ў небе стала.
– А куды ж вы? – запытала,–
На вяселле ці хрысціны?
– Не, на Толі імяніны…

Падобныя старонкі

  • зоська-верас/зоська-верас-чароўны-край
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-верас
  • зоська-верас
  • зоська-верас/зоська-верас-скуль-узяліся-ў-нас-бярозы-
  • зоська-верас/зоська-верас-прыйшла-вясна
творы/зоська-верас/зоська-верас-на-імяніны.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki