~~META: title = Зоська Верас — На імяніны &keywords = йдуць, дзіва, льецца &abstract = Верш Зоські Верас "На імяніны" &iftrue = nan ~~ ====== Зоська Верас — На імяніны ====== Што за з’ява? Што за дзіва?\\ Лес і поле, луг і ніва\\ Зазвінелі ціхім тонам,\\ Ні то песняй, ні то звонам.\\ \\ Ціхі голас льецца\\ Ўверх па горах, ўніз па рэчцы...\\ Льецца песня – ідуць пары...\\ Што за дзіва?.. Хіба чары?\\ \\ Йдзе валошка з шыпшынаю,\\ Там бяроза з калінаю,\\ Далей, узяўшыся за лісточкі,\\ Йдуць стакроткі, як вяночкі...\\ \\ А за імі брат-сястрычка\\ І зязюлька невялічка,\\ Мак чырвоны, драсён белы\\ І званочкаў букет цэлы.\\ \\ Йдуць дарогай, йдуць мяжою,\\ Ўсе спяваюць грамадою;\\ Усе пахнуць, усе прыбраны\\ Як у казцы зачараванай.\\ \\ Аж сонейка ў небе стала.\\ – А куды ж вы? – запытала,–\\ На вяселле ці хрысціны?\\ – Не, на Толі імяніны... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/зоська-верас/зоська-верас-чароўны-край]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-верас]] * [[постаці/зоська-верас]] * [[творы/зоська-верас/зоська-верас-скуль-узяліся-ў-нас-бярозы-]] * [[творы/зоська-верас/зоська-верас-прыйшла-вясна]]