~~META: title = Змітрок Бядуля — Юлька і Люцік &keywords = грэйся, коціцца, цюцік, цюціка, пішчыць, блішчыць, клубок, юлька &abstract = Чытаць верш Змітрака Бядулі "Юлька і Люцік" &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Юлька і Люцік ====== Пайшла Юлька на лужок,\\ Бачыць – коціцца клубок.\\ Коціцца дарожкаю\\ І трапеча ножкамі.\\ Вой, клубок пішчыць, пішчыць,\\ Вочкамі блішчыць, блішчыць –\\ Цюцік малы коціцца,\\ Мабыць, гамаць хочацца.\\ Юлька цюціка ўзяла\\ І дахаты прынясла.\\ Стаў ён вельмі жвавенькі,\\ Бравенькі, рухавенькі.\\ Бо паіла малачком,\\ Выцірала фартушком.\\ Як жа зваць ёй цюціка?\\ І назвала Люцікам.\\ Грэйся, грэйся, цюцік мой,\\ Грэйся, грэйся, Люцік мой.\\ Вось табе падушачка,\\ Ляж ты, мая птушачка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці]] * [[постаці/змітрок-бядуля]]