~~META: title = Змітрок Бядуля — Шчасце не ў золаце &keywords = Бядуля, шчасце &abstract = Чытаць абразок "Шчасце не ў золаце" Змітрака Бядулі &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Шчасце не ў золаце ====== Мыла дзяўчынка бялізну кужэльную ў крыніцы. Стаяла яна на кладцы, закасаўшы рукавы з вышыўкамі, распусціўшы валасы русыя, пеючы песні дзявочыя.\\ Ехаў гасцінцам багаты паніч, ехаў, ды застанавіўся, — відаць, дзяўчынка спадабалася яму. I давай ён гэткую гутарку весці:\\ — Я маю зямлі сем валок, стады мае багатыя, коні мае дарагія, парабкі мае адзін у адзін, як тыя дубы на ўзгорку. Пайдзі за мяне замуж, дзяўчынка!\\ — Ой, не пайду замуж за цябе: не трэба мне золата, серабра, не трэба багатага молайца. Я кахала аднаго — кахаць буду; цалавала аднаго — цалаваць буду. Ён у цябе парабкам служыць, па мне заўсёды тужыць...\\ Кланяўся пан нізка да зямлі — не памагло.\\ Кленчыў, як той жабрак пад акном, — не памагло.\\ Ой, шчасце не ў золаце, паны! **Адказы на пытанні:**\\ 1. Твор Змітрака Бядулі прымушае задумацца над тым, што каханне не купіш за грошы.\\ 2. Твор напісаны празаічнаю моваю, але падобна на верш у прозе. На апавяданне твор падобны тым, што тут ёсць [[слоўнік/сюжэт|сюжэт]]: [[слоўнік/завязка|завязка]] дзеяння, [[слоўнік/кульмінацыя|кульмінацыя]] і [[слоўнік/развязка|развязка]], аўтар выкарыстоўвае такія прыёмы як апавяданне, [[слоўнік/дыялог|дыялог]], апісанне.\\ 3. Паэтычныя выразы: бялізну кужэльную, валасы русыя, песні дзявочыя, стады багатыя, коні дарагія, наяўнасць рыфмы і рытмічнае гучанне ўласцівы для фальклору, народнай песні.\\ 4. Твор "Шчасце не ў золаце" можна назваць вершам у прозе, бо для яго характэрны асаблівы [[слоўнік/рытм|рытм]], напеўнасць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-шчасце]] * [[ibdc.ped>шчасце]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-шчасце]] * [[ibdc.ped>проста-радасць]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-шчасце]]