~~META: title = Змітрок Бядуля — Страцім-лебедзь. ГДЗ &keywords = Бядуля, лебедзь, Багдановіч &abstract = Адказы на пытанні да апавядання Змітрака Бядулі "Страцім-лебедзь" &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Страцім-лебедзь. ГДЗ ====== Апавяданне [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-страцім-лебедзь|«Страцім-лебедзь»]] расказвае аб тым, як марознаю зімою 1930 года [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]] і [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]] глядзелі на начныя зоркі і Максім з жартам расказваў пра дзяўчыну, якая збірала ў небе маліну і знарок рассыпала яе, Пасля Максім жартаваў з «паэтычных здольнасцей» бацькоў Бядулі, якія назвалі сваіх дачок у рыфму: Рэня і Геня.\\ Змітрок Бядуля шмат думаў пра Максіма, бо лічыў яго «жывой энцыклапедыяй разнастайных ведаў», чалавекам, які «...фарбуе вакольнае ў пяшчотныя казачныя колеры і напаўняе свет вобразамі народнай фантазіі. У Максімавых пушчах жывуць лесуны, у яго рэчках і азёрах купаюцца русалкі.\\ I лезуць у памяць [[слоўнік/эпітэт|эпітэты]] з яго паэзіі: возера − люстэрка альбо чаша віна. Зоркі − пацеркі, нябесная рунь, сняжынкі, кветкі. Маланка − агністы меч. Крыніца грукае серабром.\\ А вось і другі свет Багдановіча:\\ ...Грозныя песні беларускага мужыка.\\ ...Каменная сцяна між бедным і багатым.\\ ...Разрытая магіла гаротніка.\\ ...Межы драпежніцкіх уласнікаў.\\ Нідзе паэт не дагаворвае да канца. Небяспечна. Ды і сама мова беларуская − крамола. Яна забаронена на ўвесь час вайны.\\ ...Адзінае лякарства для хворых грудзей паэта − родная зямля.\\ ...Адзіная ўцеха − паэзія, мары аб шчаслівай будучыні народа.».\\ У гэты час Максім хварэў, кашаль не даваў яму спакою. Сястра Змітрака Бядулі паіла паэта малаком і гарбатай з малінавым варэннем.\\ Вечарамі сям'я слухала Максіма, які весяліў усіх казкамі, рознымі ўспамінамі, сваімі фантазіямі.\\ «I ён пачаў фантазіраваць аб тым, як мы − ён, я і мае сёстры − наладзім лялькавы тэатр і будзем вандраваць па Беларусі. Пры гэтым Максім маляваў такія камічныя карціны нашага жыцця і працы ў вандроўцы, што мы рагаталі да таго, што аж разбудзілі суседзяў за сцяною».\\ Змітрок і Максім працавалі ў адным кабінеце, але часцей там гаспадарыў Багдановіч, бо творчая праца яго пачыналася пасля дванаццаці ночы.\\ «Дактары забаранілі Максіму шмат гаварыць, позна сядзець, але ён звычайна гаварыў больш за ўсіх нас і менш за ўсіх спаў. Калі я лёг спаць, ён прысеў да мяне і пачаў гаварыць шэптам:\\ − Я сёння ўвесь дзень займаўся народнай творчасцю. У Пушкінскай бібліятэцы праглядаў Шэйна і Раманава. Тут я чытаў вашым сёстрам Афанасьева, слухаў, як яны спявалі мне народныя песні. Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэту тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс».\\ Змітрок слухаў Максіма і вельмі хваляваўся пра яго здароўе.\\ «Я рашыў заўтра падняць трывогу ў камітэце: трэба зараз жа знайсці сродкі і паслаць Багдановіча ў Ялту. Я абуран, што ніхто яго не наведвае. Усе змірыліся з тым, што ён недаўгавечны, і як бы супакоіліся».\\ А тым часам Максім .шмат працаваў, чытаў творы іншых аўтараў. Бядуля часцяком назіраў за Максімам і за тым, як той працуе. Усякі раз Змітрака здзіўляла шчаслівая ўсмешка сябра, яго манер трымацца на людзях весела, бадзёра, бо не жадаў Максім, каб яго шкадавалі, не хацеў нікога палохаць сваёю хваробаю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты]] * [[постаці/змітрок-бядуля]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]]