творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-сняжынкі
Гэта старая версія дакумента!
Змітрок Бядуля — Сняжынкі
Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі.
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.
Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.
Насіліся, кружыліся
Над ціхімі палямі,
Даліначкі сняжыначкі
Пакрылі дыванамі.
Над ёлкамі, над хвойкамі
Спявалі спевы-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі,
Будуем тут у гаі.
Маленькія, міленькія
Дзіцяткі-птушаняткі,
Ляціце вы, скачыце вы
У светленькія хаткі!
Вушастыя, пушыстыя,
З драцінкамі-вусамі
Вы, зайчыкі-малойчыкі,
У хаткі к нам таксама!»
Сняжыначкі-пушыначкі
Спявалі песні-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі
Будуем тут у гаі».
Падобныя старонкі
- першы-снег
- якуб-колас/якуб-колас-першы-снег
- паўлюк-трус/паўлюк-трус-падаюць-сняжынкі
- першы-снег-3700
- казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-сняжынкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1